epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Калі на зʼездзе ці на сходзе..."

* * *

 

Калі на зʼездзе ці на сходзе

К табе фатограф не ідзе,

Дык так і ведай: ты не ў модзе,

І не патрэбен ты нідзе,

І думай, браце, аб бядзе.

 

1938


1938

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938