epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Калі спакой?

Ці ж я вясёлым быць магу,

Калі зямля апушчана ў смугу?

 

Ці ж я пазбаўлюся пакут,

Калі пакутуе мой родны люд?

 

Ці ж я спакой сабе знайду,

Калі бяда згрызае грамаду?

 

Спазнаю я тады спакой,

Калі пакончым мы з фашысцкаю ардой.

 

25/VII 1942


25.07.1942

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945