epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Калі вернецца радасць

Адступілася радасць мая ад мяне,

Смех, як іскра ў тумане, пагас,

А ў душы, нібы ў студні, глыбока на дне

Камень болю залёг і завяз.

 

А калі ж з душы скоціцца камень, боль мой,

І калі заіскрыцца зноў смех?

А тады, калі змоўкне ў краіне маёй

Не сабачы, а гітлераў брэх!

 

5/VII 1943


05.07.1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945