Прад народам і радзімай
Клятвай вернай, нерушымай
Паклянуся я.
Сцерагчы маю краіну,
Як мой скарб святы, адзіны,
Паклянуся я.
Вартаваць яе граніцы,
Як вачэй сваіх зяніцы,
Паклянуся я.
Для яе спакою, волі
Не жалець сябе ніколі
Паклянуся я.
Для яе красы і славы
Чэсна ў бой ісці крывавы
Паклянуся я.
Хто і дзе б ні быў злы вораг,
Біць яго на сушы, моры
Паклянуся я.
І захоўваць тайну свята
Ад людзей ліхіх, зацятых
Паклянуся я.
Быць заўсёды беззаганным,
Доўг свой помніць пастаянна
Паклянуся я.
Клятву споўніць нерушыма
Перад Сталіным, радзімай
Прысягаю я.
21/ІІ 1939