epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Маім цаліцелям Д.Г. Абрамовічу і М.І. Дашкевіч

Настане дзень халодны, змрочны.

Ты ловіш водгукі начы...

У свой абыклы час урочны

Прыходзяць з трубкамі ўрачы.

 

Я прысядаю на пасцелі

Спіною голай к дактарам,

Каб больш прастору яны мелі

Паслухаць, што тварыцца там.

 

Дышу, як мех, па іх загаду,

          Спыню дыханне, кашляну

Ды зноў кладуся на спіну,

Чакаю вынікаў агляду.

 

Давід Грыгорʼевіч сярдзіты.

Ну, значыць, з лёгкімі я ўліп!..

І кажа доктар дзелавіта:

– У правым лёгкім хрып ды хрып!

 

І так штодзень іх кажа трубка,

Хоць зноў Тамарына ты кліч...

Глядзіць Міліца, як галубка,

        А я насуплюся, як сыч.

 

Эх, хрыпы, хрыпы, што б вы скіслі!

Ну, хоць бы «хрыпікі», «хрыпкі»...

Адказ адзін плыве на мыслі –

Не ездзіць, брат, табе ў грыбкі!

 

10/Х 1948


10.10.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4