Наплыў туман. Зямля ў імгле,
І неба звісла ў мутным дыме,
Сумуеш, дружа мой? Але!
Ну што ж? і твой сум неба прыме.
Яны — і неба і зямля —
Засумавалі, можа, самі,
А ты, як дрэва без галля,
Уторыш ім іх галасамі.
Я не спрачаюся, маўчу,
Ды толькі ведаю адно я:
Што пасвятлее ў іх ваччу
І сонца радасць іх адновіць.
А я, мой дружа, што скажу?
Калі жыва будзе Маруся,
Я выйду ў поле на мяжу,
Зямлі і небу пакланюся.
31/ІІІ 1945