epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Малітва доктару Ле-Лі

За люстэркам у куток

Я паставіў пузырок...

Божа праведны, святы –

Пузырок усё пусты!

 

Ці то доктар скуп і лют,

Ці забыўся Бог пра цуд?

Дык няхай бы «вітамін»

Абярнуўся ў спірт. Амін!

 

8/XІІ 1953


08.12.1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4