Дзесяць год Мікола думаў
І прыдумаў ён Думу.
Пасадзілі разам з панам
Янку, Грыца і Кузьму.
Пасядзелі тыдняў з восем,
Узлаваўся Мікалай –
Дэпутатам даў па карку,
Ўзяў ды Думу разагнаў.
Да чаго ж мы дажыліся!
Эх, падвёў ты нас, царок!
Каб табе даў Бог на старасць
Лапці, торбу і кіёк.
Ані хлеба, ані солі,
Ні купіць нам, ні прадаць...
Эх, не вер цару ніколі –
Хоча зноў нас ашукаць.
[1907]