epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На астатак

Ці помніце мяне, ці не, –

Не ведаю, Святлана.

Адно вядома: аб Вясне

Ўздыхну не раз упатайне,

Бо песня адспявана.

 

Вандроўныя мы хвалі дзве,

Што стрэліся ў патоку,

Ды кожная адно плыве,

Пакуль не згубіцца ў траве,

                Прыбіўшыся ў затоку.

 

Пазнаў я мукі, боль і сум

Бясплоднага спаткання

Астыў, улёгся хмельны шум,

І дзесь крумкач крычыць: крум-крум!

То – песня пахавання.

 

13/IV 1946


13.04.1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4