epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На мяжы

Перад Новым, 1909 г.

 

Бывай здароў, мой год старэнькі!

У маіх ты думках будзеш жыць

І многа будзеш майму сэрцу

Ў мінуту жалю гаварыць.

 

Я буду помніць, доўга помніць:

Сваё бадзянне ў гэты год,

Свае надзеі і сумненні

За родны край, за свой народ,

 

І тых людзей, што йшлі са мною,

Хто зваў на працу, дух будзіў,

Хто весяліў мяне у смутку,

Каго я шчыра палюбіў...

 

Дык будзь здароў, мой год старэнькі!

Ў маёй душы ты будзеш жыць

І многа будзеш майму сэрцу

Ў мінуту жалю гаварыць.

 

[1908]


[1908]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910