epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На медыцынскую тэму

(Дактарам і медсёстрам)

Ляжу пакорна бы ў жалобе,

Але спытаць на добры лад:

Вось скажам, лёгкія ў хваробе

За што ж пакуту церпіць зад?

 

Завошта шпрыц узяўшы востры,

З азадка робяць рэшато?

Скажыце, міленькія сёстры,

Навошта здзек такі? за што?

 

І так даўней яшчэ бывала:

Нашкодзіць часам злы язык,

А з зада сцягнуць пакрывала,

І кару зносіць зад-мужык,

 

Азадак, бедны ты азадак!

Не стогнеш ты, не маеш слёз.

На свеце ўжо такі парадак,

Тваё такое шчасце, лёс.

 

2/І 1956


02.01.1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4