epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На развітанне

Ці так, ці сяк, абы дарога,

Абы на месцы не сядзець –

Праяў на свеце гэтак многа,

На свеце ёсць што паглядзець!

 

Ну, што ж? бывайце ўсе здаровы:

І тыя, што святло вачэй

Як сонца, сыпалі ў дубровы,

Каб кветкі ў іх раслі хутчэй.

 

Усім сябрам маім, з якімі

Прад бочкай задзіралі нос,

Няхай жа прыязна вас прыме

Усіх, усіх шчаслівы лёс!

 

Прывет усім, усім астатні –

Хацеў бы ўсім дапамагчы

І нават тым, што ў галубятні

Заселі глуха, як сычы!

 

8/VI 1950


08.06.1950

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4