epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Няхай злуюцца цемрашалы..."

* * *

 

Няхай злуюцца цемрашалы,

Каму мяшок далараў — Бог,

Іх лёс асуджаны, прапалы,

Ім не загнаць жыцця ў падвалы,

Ім не спыніць нашых дарог.

 

[1945]


[1945]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945