epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Нямецкі бінокль

На Маскву, і то здалёк,

Глянуў Гітлер у бінокль,

Глянуў, засмуціўся:

Заганяў так моцна клін

Пад Калінін і пад Клін,

Што аж клін скрывіўся.

Надавалі аплявух,

Нос у Гітлера апух,

Пасінела рыла.

Не, не лезе далей клін.

Чэша Гітлер у Берлін,

Нібы зʼеўшы мыла.

 

13/ХІІ 1941


13.12.1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945