epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Не дай, Божа, сэрцам знікнуць..."

* * *

 

Не дай, Божа, сэрцам знікнуць

І душой апасці,

Страціць веру і надзею

На жыццё і шчасце:

 

Бо без веры і надзеі

Ў свеце ўсё пастыла,

Бо, згубіўшы сэрца крэпасць,

Чалавек — магіла.

 

[26/VIII 1912]


[26.08.1912]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938