Якуб Колас

«Не дай Божа сэрцам знікнуць...»

Не дай Божа сэрцам знікнуць

І душой апасці,

Страціць веру і надзею

На жыццё і шчасце:

Бо без веры і надзеі

Ў свеце ўсё пастыла,

Бо згубіўшы сэрца крэпасць,

Чалавек — магіла.




Крыніца: http://yakubkolas.ru/ne-dai-bozha-sertsam-zniknuts

Беларуская Палічка: http://knihi.com