epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

«Не ў аднэй толькі нашай душы...». Замест прадмовы (да "Казак жыцця")

 

Не ў аднэй толькі нашай душы

Зерне ёсць хараства —

Аб ім казку складае ў цішы

Колас нівы, трава.

Не ў адным толькі сэрцы людзей

Іскра праўды гарыць —

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць.

У той песні, шырокай, як свет,

Чутны ветры і гром.

Дык прымі ж ты прывет,

Свет бязмежны, мой дом.

 


09.07.1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Якуб. Збор твораў. Т. 5 : Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду і "Казкі жыцця" / рэдактары М. Лынькоў і Ю. Пшыркоў. — 1973. — 630, [1] с., [4] л. іл.