epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Неспагаднасць

Добра чуў Дзядзюшка,

Што шаптаў на вушка

Яму нехта хворы.

Дзень за днём праходзіў,

А ён, той дабродзей,

Кінуў друга ў горы!

Дзядзюшка, Дзядзюшка,

Хоць бы чацвяртушка

Простае сівухі!

Ачарствелі ж душы –

Самі пʼюць дзядзюшы,

А да хворых глухі.

 

3/IV 1954


03.04.1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4