epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Пад сцягам Леніна – Сталіна

Нас дружба народаў навекі злучыла;

У нашым яднанні мы – грозная сіла, –

Няма для яе перашкод!

Пад ленінска-сталінскім сцягам і словам

Мы сонечным шляхам, чаруючым, новым,

Ідзём несупынна ўпярод.

Хоць шлях наш і трудны, хоць ворагаў многа,

Мы скінем з дарогі астаткі гнілога –

Ці ж ім запыніць наш паход?

Гранітную сілу куе мудры Сталін.

Дзень пройдзе – і болей іскрыстых прагалін,

Год пройдзе – і вышай узлёт!

Нас дружба народаў навекі злучыла;

У нашым яднанні мы – грозная сіла, –

Няма для яе перашкод!

Жыві ж ты, зʼяднанасць і дзень златакудры!

Жыві, правадыр наш, бясстрашны і мудры!

Жыві ты, савецкі народ!

 

 

27/ХІІ 1937


27.12.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938