epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Памяці нябожчыкаў

Пад Гётэ

Сцішыліся РАППы,

Голасу ні-ні.

Шумныя БелАППы

Поўны цішыні.

 

Прытаіўся Бэнда,

Падбэндак унік —

Марная гавэнда

І дарэмны крык.

 

Не шуршыць папера

Пад даклад пусты...

Пачакай, нявера, —

Аддыхнеш і ты!

 

8/IV 1932


08.04.1932

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938