epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Пану Беку

Пан Бек запісаўся у гітлераў трэст:

То кінецца ў Рым ён, то прэ ў Бухарэст,

 

Звіваецца проста як вуж,

Упрог яго Гітлер у гуж.

 

Старайся на пана, старайся, пан Бек!

Але, глядзі, крыкне гер фюрэр: «Авэк!»

 

На гэта ён дока і хват

І стукне каленам пад зад.

 

Зірні ты, мой пане, на рэчы прасцей

І простую рэч, пан, адну зразумей:

Ад васпана Бека, ад фюрэра, дучэ

Душок патыхае не дужа пахучы, —

 

Ад вас ідзе затхласць і цвіль,

І дрэнны з вас нават уціль.

 

26/IV 1937


26.04.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938