epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Парада

Прысвячаецца Мусаліні

Злезь ты, Мусаліні,

Фашыстоўскі рэбе,

З даху, не псуй гонт:

Ты не ў Абісініі,

Не ў Адыс-Абебе —

Тут народны фронт!

Кінь пустыя мары,

Псеўдацэзар новы,

Кінь іржавы меч:

З-пад Гвадалахары,

Як і з-пад Кардовы,

Дучэ гоняць прэч.

Ды яно ж не дзіва,

Бо які ты ў чорта

Цэзар, Ганібал?

Збіт твой нос, як сліва,

І твае кагорты

Даюць «махен-драл».

Дык не лезь нахрапам,

        Не чытай трактатаў

Пра вайну, палон.

Лепш на ўцеху папам

Ты спявай кантаты

Ды еш макарон.

 

4/IV 1937


04.04.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938