epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Перапіска з другам-паляўнічым

Наступленне

Думаў я, ну, будзе – шпок –

Адаткну шкляны «слупок»,

Упалюю лося!

Адно ж сталася не так,

Ашукаўся я, бядак:

Шпокнуць не прышлося!

Я чакаў, ды ўсё дарма:

Не было «слупка», няма

І наўрад ці будзе.

        Паляўнічы, добры друг,

Ты вандруй у лес, у луг,

Сядзь пад дуб на грудзе!

Каля таго дуба

Ты падумай, пагадай –

Што зрабіў ты – ая-яй!

Ашукаў Якуба!

Адбой

Не гняві, Якубе, Бога,

На сяброў не наракай:

        Шпокнуў ты, хоць і не многа,

Дык маўчы, больш разважай.

 

6 марта

1956


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4