Недалёка ад Урала
Школа земская стаяла, –
Прасвяшчала.
У той школе бацы жылі,
Гнёзда вілі.
Восем год яна стаяла
І... упала!
Як у земскім учраждзенні
Сабралісь для абсуджэння,
Як бы школу ім паправіць
Для вучэння.
Сабраліся, палажылі
Манапольку там паставіць
Для вяселля...
Эх, ты, Русь ты, Русь святая!
Ты не розумам радная, –
Крэпка «глоткай»,
Заліваеш сваё гора
Толькі водкай.
[1907]