epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Петрусям

Глебку і Броўку

Люблю я Петрусёў,

Ды гэта – аксіёма.

Не чую ж іхніх галасоў,

Чаму? вось гэта невядома.

 

І прысвячэнні ім пісаў,

Яны ж мне хоць бы слова.

Скажы, прарок Ісаў:

У чым жа тут аснова?

 

«Сабачча Вуха» і куткі

Старога Падбярэжжа...

Эх, Петрусі, мае браткі, –

Маўклівасць сэрца рэжа!

 

1/ІІІ 1948


01.03.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4