epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Петрусю Глебку

Пятрусь, Пятрусь, дзе ты, браток?

Забыўся, брат, пра век старэчы:

Не бачыш ты, як мне на плечы

Успоўз яшчэ адзін гадок.

Ды я не маю крыўды, злосці:

Я не адным табой забыт.

Але маўчу, сказаў — і квіт!

То прыхадзі да мяне ў госці.

 

4/ХІ 1940


04.11.1940

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945