З глыбінь маны і ліхалецця
Пад ненавісніцтва разгул
Зноў усплыло людское смецце,
Імёны новых калігул.
Даўно праклята гэта імя,
Ды не сышоўся свет у клін:
Другая скула села ў Рыме,
І прышч другі радзіў Берлін.
Шалейце, Гітлер, Мусаліні!
Скідайце бомбы на Мадрыд!
Зальецца дучэ ў гнойнай плыні,
Ганебна фюрэр будзе біт.
11/ІІІ 1937