epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Трэцяя вясна

Вясна, вясна, – цябе ўстрачаем, –

Я ў партызанцы трэці год.

О, колькі жаху і адчаю

Убачыў я і мой народ?!

 

Куды ні глянеш, – шыбеніцы, –

Зямліца спухла ад магіл...

Адзін чужынец «весяліцца», –

Рабуе край з усенькіх сіл.

 

Рабуе край, к сабе на рабства

Вывозіць наш савецкі люд.

А колькі, колькі, колькі гадства

Яшчэ псычыць наўкол у нас тут.

 

Хаця і трэцюю вясніцу

Ўстрачаю я ў такой бядзе,

Ды, колькі змогі, буду біцца,

Каб не гуляў кат больш нідзе.

 

Каб кліка Гітлера-звяругі

Не падняла больш галавы...

Наказы Сталіна, як друга,

Натхненнем будуць заўсягды.

 

1944


1944

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945