epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вялікаму Сталіну

Мы славім у песнях, у думках сваіх

Таго, чыё імя на вуснах усіх,

Таго, хто правёў нас праз гром навальніц,

Хто шлях пракладае да ясных дзянніц –

Насустрач світанню і новаму дню.

І гордасць дае нам адчуць вышыню

Таго, чыёй воляй растуць гарады,

Таго, хто мяняе рэк бурных хады,

Хто сцяг перамогі нясе ў вышыні,

        Дзе новым сузорʼем гараць нашы дні.

Мы славім у песнях шырокіх дарог

Таго, чыё імя – наш сцяг перамог,

Таго, чые мыслі – арліны палёт,

Таго, хто нас кліча нямоўчна ўпярод,

Хто творчую волю гартуе, як сталь,

Хто мудрых законаў дае нам крышталь.

Няхай жа квітнее савецкая шыр!

Няхай жа красуе наш друг, правадыр!

 

20/Х 1937


20.10.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938