epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вясна

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу,

Згінуў снег з сырой зямлі,

Папсавала гразь дарогу,

Перавалы загулі.

Сонца ўгору паднялося.

Птушкі з вырая ляцяць.

І адкуль усё ўзялося?

На ўсё міла пазіраць.

Ўсё расце, ўсё ажывае:

Трава, кветкі, вярба, дуб...

Адзін мужык ані не мае:

Няма нічога ані ў зуб.

У гумне – ні каплі сена,

У засеку – ні шыпулька,

На дрывотні – ні палена,

Няма хлеба ні куска.

 

Белорус К.М.Міцкевіч

[1898–1902]


[1898-1902]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910