epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вобраз пакуты

Па зямлі і ўдзень і ўночы

Ходзіць асцярожна

Чорным ценем, злою зданню

Страшны падарожны.

 

Балахон яго на латах,

Бледны твар аплёван,

Акрываўлена ўсё цела,

Ланцугамі скован.

 

Ходзіць ён па бедных вёсках,

Па глухіх закутках,

Пакідае за сабою

Гора, слёзы, смутак.

 

І снуецца цень пакуты

І снавацца будзе,

Покі вочы не развяжуць,

Не расчыняць людзі.

 

[1908]


[1908]

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910