epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Вольнаму народу

Спета бясслаўна панская песня.

Кончана з панам, пан не ўваскрэсне,

У край наш не знойдзе дарог.

Вольным народам сталі вы сёння.

Вашы ўсе пожні, вашы ўсе гоні,

І шлях вам, як сонца, пралёг.

 

Дружна ж да працы, творчая воля,

Вольная сіла, ясная доля,

І новыя песні складай!

Многа работы, многа разгону.

Гэй жа, наперад, люд вызвалёны,

Наперад, Савецкі мой край!

 

3/ХІ 1939


03.11.1939

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945