epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

З Рабіндраната Тагора

Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!»

Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»

А ён са мной астаўся.

 

За рукі ўзяў мяне, у вочы мне зірнуў.

«Пакінь!» — сказала я. Ен вокам не змаргнуў

І толькі пасміхаўся.

 

Да вуха мне прыпаў, крануўшыся шчакі.

Абурана сказала я: «Ах, стыд які!»

Ды стыд яму не стаўся.

 

Ён кветачкаю мне аздобіў валасы.

«Якая ж мне карысць ад гэтае красы?»

І тут ён не крануўся.

 

І, зняўшы мой вянок, пайшоў ад мяне проч.

Я плачу, думаю аб ім і дзень і ноч —

Ах, хай бы ён вярнуўся!

 

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938