На голаву паў мне гнеў Божы,
Прапаў мой «слупок» для агарожы,
Таксама і для весялосці.
Дужа прагне помсты, адплаты:
Не Бог, а ты, друг, вінаваты –
Эх, злосці мне, болей бы злосці!
Дык чуй жа, мой друг паляўнічы:
Няхай жа не ўгледзіш ты дзічы
На Свіслачы, Волме, на Пцічы,
Ні зайца, ні качкі, ні бакаса.
Няхай жа яшчэ з паўдарогі
Табе змочыць боты і ногі
Па пояс і вышай раса.
Няхай жа не стрэліш ні разу,
А стрэліш, няхай дасі «мазу»,
Але не губляй толькі пса.
Р.S.
Тады страціць сілу закляцце,
Як вернеш «слупок» ты мне, браце.
12/ІІІ 1956