Адно захована названне
Магілы ў полі на гары,
На тым закінутым кургане,
Дзе веюць вольныя вятры.
Нічога часы не схавалі:
Згнілі, зваліліся крыжы,
З пліты каменнай спаласкалі
І напіс летнія дажджы.
А тут жыццё пачыла неча,
І ў ім пахован цэлы свет...
Як дым, жыццё ты чалавечча:
Дыхнуў віхор — і згінуў след.
[1910]