epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

А хто маю долю пойме?

А хто маю долю пойме?

А хто зразумее?

Хто мне гора слёз адойме,

Хто нуду развее?

 

Ці журчаннем ручаінка,

Ці шумам чарэсня,

Ці прыгожая дзяўчынка

Удалою песняй?

 

Ой, каб шчасцейка мне даці,

Няма такой сілы!

Дзён вясёлых мне не знаці

Да самой магілы...

 

[1906-1910]


[1906-1910]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан