epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Бот і лапаць

Раз прытычкі лапцю бот

Сыпаць стаў, як жменяй.

«Я — павага! — кажа ён.—

А ты што? — дрэнь дрэняй!»

 

Яму ж лапаць: «Эй, пакінь

Так хлусіці ласа!

Я хоць дрэнь, дый толькі з лык,

А ты злуплен з мяса».

 

[1906-1910]


[1906-1910]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан