epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Ці хто думаў...

Цішку Гартнаму

 

 

Ці хто думаў, ці хто сніў

Таму дваццаць зім і лет,

Што капыльскі наш гарбар

Гэтак слаўна выйдзе ў свет

 

Так бунтарна апяе

Жыцця новага сяўбу,

І змаганне беднаты,

І рабочых барацьбу!

*

Ці хто думаў, ці хто сніў,

Лапці носячы й рыззё,

Калі ўсерасійскі цар

Наш народ таптаў з гразёй

 

Што рэспублікі сваёй

Мы уздымем вольны сцяг,

Абвясціўшы ўсім, усім,

Што цары ўжо нам не стр

*

Ці хто думаў, ці хто сніў

Таму дваццаць лет і зім,

Што не хто, а той гарбар,

Каб гучэў Саветаў гімн,—

 

Для свабоднай БССР

(Не для іншай там якой)

Ён прынёс народу дар

«Сваёю ўласнаю рукой!».

 

1928


1928

Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т.4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан