epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Цемната і слата..."

* * *

Цемната і слата,

Вецер б’ецца ў акно,

Як бы нанач у хату

Ён просіцца,

Як бы стужай яму

Надаела даўно

Ў чыстым полі бязвольна

Разносіцца.

 

Я ў хаце адзін

І мінуты лічу,

Ці ўжо скора ноч гэтая

Скончыцца?

Адзіноцтва ж, як здань,

Мігаціць уваччу,

Ля пасцелі вужакаю

Корчыцца!

1913




Беларуская Палічка: http://knihi.com