epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

«Чын», герб і лапаць

Заспрачаліся «чын» з гербам

Раз, як п’яны з п’яным:

Хто з іх лепшы і над кім хто

Быць павінен панам.

 

Лапаць доўга слухаў, слухаў

Ды буркнуў без жартаў:

«Кіньце спрэчку: вы абодва

Вісельніцы варты!»

 

1913


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан