epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Даўгажданая

Ты прыйшла ка мне тады,

Як звінелі халады,

Як стагнаў яловы плот,

Хохлік бегаў ля варот.

 

І сагрэла ты мяне

Ў палуцьме, у палусне;

Паня ты была, я — пан...

После зноў зацвіў курган.

 

Ад мяне пайшла тады,

Падганялі халады,

Скрыпам выў яловы плот,

Хохлік бегаў ля варот.

 

1909




Беларуская Палічка: http://knihi.com