Селі ў Думу думаць думы
Паны-дэпутаты
І, як шэршні, між сабою
Спор вядуць заўзяты.
Той крычыць: такіх нам трэба
Ладаў і парадкаў!
Той гудзіць: не трэ нічога —
Ўсё ў Русі йдзе гладка!
Хто з іх праў, а хто не правы,—
Трудна адгадаці,—
Адно толькі — грамадзяне
Змушаны маўчаці.
1913