epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Для Янінкі

Для Янінкі, для цёзкі,

Шлю паклон шчыры з вёскі:

Жычу весела расці, ўсе навукі перайсці,

І шчасліва, і ахвотна,

Ды без сумнасці маркотнай

Песні пець

І ляцець

Па-над борам

К сонцу, к зорам,

З вольнай думкай па-над гаем,

Па-над нашым бедным краем...

 

*

Для Янінкі, для цёзкі,

Шлю паклон шчыры з вёскі:

Жычу, после ўсіх навук без прынукі і дакук,

Жыці з мужам, а багатым,

Каб была век доля святам,

Добра жыць

І любіць

Дружку дружка,

Як пяюшка —

Птушка птушку, што век звонка

Славіць нашую старонку

І са мною для цёзкі

Шле паклон шчыры з вёскі!..

[1911]




Беларуская Палічка: http://knihi.com