epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Груганы

Адзін з захаду груган,

А другі з усходу

Прыляцелі на сяло,

На чужую шкоду.

 

І давай паміж сабой

Гутарыць, хваліцца:

— Круму! Круму! Што за рай!

Ёсць чым пажывіцца!

 

Дасюль елі мерцвякоў,

А цяпер затое

Будзем піць мы кроў жывых,

Мяса есць жывое!

[1914]


[1914]

Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 3. Вершы, пераклады 1911-1914. - Мн.: Маст. літ., 1997. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан