epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Як вазьму жалейку ў рукі..."

* * *

 

Як вазьму жалейку ў рукі,

Як вазьму сваю,

За нішто тады ўсе мукі,—

Граю ды пяю.

 

Што мне слёзы, што мне гора,

Як пушчуся я?

Знае неба, сонца, зоры,

Знае ўся зямля.

 

Вецер здоймецца, балесне

Шасне па страсе,—

Гэта цешыцца ён песняй,

Песню ў свет нясе.

 

[1906-1910]




Беларуская Палічка: http://knihi.com