epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Якія

Сыты, раскормлены,

Вясёлы вечна,

Сільны над стан,

 

З трудоў слабейшага

Жыве бяспечна,—

Гэта — ваш пан.

 

Худы, прыгорблены,

Працай сцяганы,

Ў вобуві з лык,

 

Холадам, голадам

Век катаваны,—

Гэта — мужык.

 

[1905-1907]


[1905-1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан