epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Японскім самураям

Грозіць мікада Саветам,

Хоча мікада вайны.

Ох, не зазнае прасвету,

Светлай не ўбача вясны.

 

Марш паграбальны сірэны

Зграюць яму на вайне.

Дым спаўе Токіо сцены,

Мора палацы глыне.

 

Разам з крывавай каронай

Скоціцца з плеч галава.

Будзе касцёр з яго трона,

Будзе калом булава.

 

*

Мы свае межы, граніцы

Пільна вартуем, глядзім.

Нашай свабоднай зямліцы

Ў крыўду, ў палон не дадзім.

 

Земляў чужых мы не хочам,

Землі ўбаронім свае.

Чорную сілу зламочым,

Хай толькі нас закране.

 

За кожную кроплю пралітай

Нашай нявінна крыві

Выльем крыві мы з бандытаў

Мора на іхняй зямлі.

 

*

Арміі нашай Чырвонай

Востра наточаны штык.

Порах сухім у патронах

Дзержыць баец-бальшавік.

 

Нашых гарматаў прыцэлы

Б’юць без прамахаў у цэль.

Бандзе сляпнёў азвярэлых

Смерцю пасцелюць пасцель.

 

Нашы арлы-самалёты

Ворагу сонца зацьмяць,

Злыя варожыя сілы

Бомбамі ўтопчуць у гаць.

 

*

І рыхтаваць не пасмее

Ўказаў мікада для нас.

Зброду японскіх зладзеяў

Выдадзім мы свой указ.

 

П’яных разнёй самураяў,

Храму фашыстаўскіх орд,—

Знішча ўсю гэтую зграю

Вольны савецкі народ.

 

Ліцца не будзе нявінна

Кроў па зямлі ручаём.

Будуць народы, краіны

Жыці шчаслівым жыццём.

 

1938




Беларуская Палічка: http://knihi.com