epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Кажух і вата

Заспрачаўся кажух з ватай,

Адагнаўшы згоду,

Хто з іх лепшы, карыснейшы,

Хто якога роду.

 

Вата кажа: «Што ты значыш

Мне, кажух касматы?

Я чужыя знаю землі —

Ты ж — сяло ды хату!»

 

«Праўда, праўда,— тут гаворыць

Ёй кажух-маруда,—

Я жыхар зусім тутэйшы,

Ты ж адно — прыблуда!»

1913




Беларуская Палічка: http://knihi.com