epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Легла на сэрцы гора нядольнае..."

* * *

Легла на сэрцы гора нядольнае,

Легла і мучыць, гняце,

Ў думках замёрла жальба нявольная,

Боль неспажыты цвіце.

 

Дзе я ні кінуся, з песняй ні вылету,—

Выхаду, сцежкі няма...

Лёдам гасцінец мой выбіты, выліты,—

Лёд — як магіла сама.

 

1907




Беларуская Палічка: http://knihi.com