epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

Мы людзі свабодныя

Мы людзі свабодныя,

Вольныя птахі,—

Магутныя, грозныя

Крылляў размахі.

 

Зямлю непасціглую

Сэрцам пранялі,

Нябеснай валодаем

Сонечнай даллю.

 

І поўдні, і поўначы

Нам падуладны,

Калышам усходамі

Й захадам здрадным.

 

Змагаемся з громамі

Сілай нязмернай,

Пярун з бліскавіцамі

Служаць нам верна.

 

Шлях зоры крамлёўскія

У сонцы цярэбяць,

Ляцяць ясназорныя

Сокалы ў небе.

 

Мы людзі свабодныя,

Вольныя птахі,—

Магутныя, грозныя

Крылляў размахі.

 

1938




Беларуская Палічка: http://knihi.com